Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак моліцца за ахвяр урагану ў Карыбскім басейне

Святы Айцец выказаў сваю бацькоўскую блізкасць жыхарам Дамініканскай Рэспублікі і Пуэрта-Рыка, якія пацярпелі ад катастрафічных наступстваў урагана “Фіёна”.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

21 верасня 2022 года Папа накіраваў свае спачуванні старшыні епіскапату Дамініканы, арцыбіскупу Фрэдзі Антоніа Марцінасу, запэўніваючы ў благаслаўленні ўсіх сыноў і дачок карыбскай краіны і ўзносячы малітву, каб Пан суцешыў гэты дарагі і пакутуючы народ. Святы Айцец заклікае ўсю хрысціянскую супольнасць і людзей добрай волі памножыць акцыі салідарнасці і братэрскай блізкасці да ахвяр стыхіі, гаворыцца ў тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна.

Пантыфік скіраваў спачувальную тэлеграму таксама старшыні епіскапату Пуэрта-Рыка, арцыбіскупу Рубэну Антоніа Медзіне, выказваючы блізкасць і запэўніваючы ў малітве дарагі народ гэтай краіне, які аплаквае гібель сваіх суграмадзян. Францішак моліцца ад дары суцяшэння для пуэртарыканцаў, давяраючы ўсіх апецы Багародзіцы.
 

22 верасня 2022, 12:16