Аўдыенцыя для Прэзідэнта Гандураса Аўдыенцыя для Прэзідэнта Гандураса 

Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Гандураса

Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Гандураса Ірыс Сіамару Кастра Сарм’енту. Сустрэча адбылася 20 кастрычніка 2022 года ў Апостальскім палацы Ватыкана.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Палітык правяла перамовы таксама з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржсакратаром Яго Святасці Папы, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.

“Падчас сардэчных размоў у Дзяржсакратарыяце было выказана задавальненне добрымі двухбаковымі адносінамі і жаданне іх далейшага ўмацавання, у тым ліку праз заключэнне Рамачнага пагаднення паміж Святым Пасадам і дзяржавай Гандурас”, - паведаміла Зала Друку Святога Пасаду, адзначаючы, што затым бакі засяродзіліся на каштоўным укладзе, які Касцёл робіць у краіне, асабліва ў сферы адукацыі і аховы здароўя, а таксама дабрачыннасці, увагі да мігрантаў і барацьбы з беднасцю.

У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся і іншыя тэмы, такія як наступствы змены клімату, барацьба з беднасцю, адзначалася важнасць працягвання намаганняў на карысць агульнага дабра і прымірэння ў краіне.
 

20 кастрычніка 2022, 12:17