Пошук

Францішак падчас падпісання сумеснай мірнай заявы Францішак падчас падпісання сумеснай мірнай заявы 

Пантыфік і рэлігійныя лідары падпісалі антываенны заклік

“Мы, вернікі, павінны імкнуцца да міру ўсімі магчымымі спосабамі”, - сцвярджаецца ў закліку, падпісаным рэлігійнымі лідарамі, у тым ліку Папам, якія ўдзельнічалі ў рымскай сустрэчы за мір.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"На жаль, мы таксама неаднаразова ўступалі ў рознагалоссі паміж сабой, злоўжываючы святым імем Божым: мы просім прабачэння ў пакоры і сораме за гэта", - гаворыцца ў дакуменце, дзе адзначаецца, што мір – гэта пакліканне кожнай рэлігіі.

Міжрэлігійны форум, арганізаваны Супольнасцю святога Эгідзія, праходзіў на гэтым тыдні ў сталіцы Італіі і завяршыўся 25 кастрычніка 2022 года ў Калізеі малітвай за мір, з удзелам Францішка.

“Мы знаходзімся на раздарожжы: быць пакаленнем, якое дазваляе планеце і чалавецтву памерці, назапашваючы і гандлюючы зброяй у ілюзіі выратавання сябе ад іншых, або стаць пакаленнем, якое стварае новыя спосабы сумеснага жыцця, не інвестуючы ва ўзбраенні, адмаўляючыся ад вайны як сродку вырашэння канфліктаў і спыняе ненармальную эксплуатацыю планетарных рэсурсаў”, - адзначаецца ў тэксце, прачытаным пасля малітвы ў Калізеі.

У дакуменце гучыць заклік да поўнага ядзернага раззбраення і адмовы ад любых войнаў на карысць прымірэння і дыялогу.
 

27 кастрычніка 2022, 12:13