Пантыфік і рэлігійныя лідары падпісалі антываенны заклік
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
"На жаль, мы таксама неаднаразова ўступалі ў рознагалоссі паміж сабой, злоўжываючы святым імем Божым: мы просім прабачэння ў пакоры і сораме за гэта", - гаворыцца ў дакуменце, дзе адзначаецца, што мір – гэта пакліканне кожнай рэлігіі.
Міжрэлігійны форум, арганізаваны Супольнасцю святога Эгідзія, праходзіў на гэтым тыдні ў сталіцы Італіі і завяршыўся 25 кастрычніка 2022 года ў Калізеі малітвай за мір, з удзелам Францішка.
“Мы знаходзімся на раздарожжы: быць пакаленнем, якое дазваляе планеце і чалавецтву памерці, назапашваючы і гандлюючы зброяй у ілюзіі выратавання сябе ад іншых, або стаць пакаленнем, якое стварае новыя спосабы сумеснага жыцця, не інвестуючы ва ўзбраенні, адмаўляючыся ад вайны як сродку вырашэння канфліктаў і спыняе ненармальную эксплуатацыю планетарных рэсурсаў”, - адзначаецца ў тэксце, прачытаным пасля малітвы ў Калізеі.
У дакуменце гучыць заклік да поўнага ядзернага раззбраення і адмовы ад любых войнаў на карысць прымірэння і дыялогу.