Эмблема ААН Эмблема ААН 

Святы Пасад у ААН пра небяспеку “ідэалагічнай каланізацыі”

Годнасць закладзена ў самой прыродзе чалавечай асобы і ні ў якім разе не можа разглядацца як уступка з боку дзяржавы ці любога іншага суб’екта, - заўважыў прадстаўнік Святога Пасада ў ААН.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Як супольнасць народаў, так і асобныя дзяржавы павінны пазбягаць надавання прыярытэту і палітызацыі тых правоў, якіх няма ў дамовах або звычаях, а таксама прызнання ў якасці правоў ідэй. Хутчэй, трэба засяродзіць намаганні на тым, каб людзі маглі карыстацца дакладна акрэсленымі правамі чалавека і асноўнымі свабодамі, - заявіў арцыбіскуп Габрыэле Кача ў ААН 19 кастрычніка 2002 года. Ён выступіў з заявай у Трэцім камітэце Генеральнай Асамблеі ААН. Тэмай абмеркавання стала рэалізацыя дакументаў па правах чалавека.

Дыпламат нагадаў, што годнасць чалавека – гэта не суб'ектыўная каштоўнасць, яна ніколі не залежыць ад статусу, улады або сувязей. Нідзе гэта не праяўляецца так відавочна, як у адмаўленні права на жыццё, асабліва ненароджаных, хворых, інвалідаў і пажылых людзей. Далей ён адзначыў, што свабода і салідарнасць з’яўляюцца неабходнымі і дапаўняльнымі элементамі чалавечага дабрабыту.

Святы Пасад лічыць неабходным пазбягаць спроб прапаганды новых, супярэчлівых канцэпцый у якасці правоў чалавека, і сітуацый, калі некаторыя так званыя правы прапагандуюцца як сапраўдныя абавязацельствы. Такія ініцыятывы, у тым ліку ў рамках сістэмы ААН і дагаворных органаў, ператвараюцца ў тое, што Папа Францішак часта называе “ідэалагічнай каланізацыяй”.
 

20 кастрычніка 2022, 10:09