Арцыбіскуп Кульбокас (першы справа) падчас візіту ў Кіеў арцыбіскупа Галахера (першы злева) Арцыбіскуп Кульбокас (першы справа) падчас візіту ў Кіеў арцыбіскупа Галахера (першы злева) 

Нунцый у Кіеве: Папа апеляваў да гуманізму рускага народа

Трэба маліцца, каб словы Францішка не трапілі ў пустэчу і прынеслі плён, - сказаў апостальскі нунцый у Кіеве, спасылаючыся на выказванне Папы пра гуманізм рускага народа і жорсткасць на вайне з Украінай.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У размове з Vatican News арцыбіскуп Вісвальдас Кульбокас папярэдзіў, што атакі Расіі на электрасетку могуць прывесці да гуманітарнай катастрофы. У Кіеве дэфіцыт электрычнасці і вады. Неўзабаве можа не хапіць і хлеба.

Францішак у мінулую нядзелю, вяртаючыся з Бахрэйна ў Рым, прызнаўся, што быў уражаны тым, якія зверствы перажываюць украінцы. Папа аддае перавагу думаць, што гэта справа рук наймітаў, а не расіян, таму што ён асабіста вельмі паважае гэты народ, яго гуманізм.

Спасылаючыся на змешаныя пачуцці, якія гэтыя словы выклікалі ва Украіне, папскі прадстаўнік у Кіеве адзначыў, што Пантыфік звяртаўся перш за ўсё да рускага народа.

“Аб гэтым сведчаць розныя тэрміны, якія ён ужываў. Ён хацеў сказаць ім нешта ад душы. (...) Святы Айцец падкрэсліў, што ён палітычна ці ідэалагічна не звязаны ні з адным з бакоў, ён з’яўляецца абсалютна незалежным голасам. Ніхто не можа абвінаваціць яго ў ангажыраванасці, ён не з Усходам і не з Захадам. Таму ён і стараўся выкарыстоўваць словы, якія паказвалі б, што ён аднолькава любіць усіх. Ён гаварыў з павагай, любоўю, сімпатыяй. З гэтай пазіцыі Францішак заяўляе, што ён катэгарычна супраць вайны”, - пракаментаваў выказванне Святога Айца дыпламат.
 

09 лістапада 2022, 10:32