Пошук

Вернікі на малітве Анёл Панскі з Папам Вернікі на малітве Анёл Панскі з Папам 

Святы Айцец: не стамляцца казаць “не” вайне і гвалту!

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, 27 лістапада 2022 года ў Ватыкане, Папа заклікаў супрацьстаяць вайне і насіллю, выказаў блізкасць насельніцтву Украіны і вострава Іск’я ў Італіі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Вітаю ўдзельнікаў Маршу, які адбыўся сёння раніцай, каб асудзіць сексуальны гвалт у адносінах да жанчын, на жаль, паўсюдную і шырока распаўсюджаную з’яву, якая выкарыстоўваецца таксама ў якасці зброі падчас вайны. Давайце ніколі не стамляцца казаць “не” вайне, “не” насіллю, “так” – дыялогу, “так” – міру; асабліва для змучанага ўкраінскага народа. Учора мы ўзгадвалі трагедыю Галадамору”, - падкрэсліў Святы Айцец.

Францішак выказаў блізкасць насельніцтву італьянскага вострава Іск’я, якое пакутуе ад моцнай паводкі. “Малюся за пацярпелых, за тых, хто пакутуе, і за ўсіх, хто прыходзіць на дапамогу”, - сказаў ён.

Папа заўважыў, што памятае таксама пра 61-гадовага Буркхарда Шэфлера, бяздомнага з Германіі, які некалькі дзён таму памёр ад холаду ля каланады плошчы святога Пятра.
 

27 лістапада 2022, 13:21