Святы Айцец: не стамляцца казаць “не” вайне і гвалту!
Аляксандр Панчанка – Vatican News
“Вітаю ўдзельнікаў Маршу, які адбыўся сёння раніцай, каб асудзіць сексуальны гвалт у адносінах да жанчын, на жаль, паўсюдную і шырока распаўсюджаную з’яву, якая выкарыстоўваецца таксама ў якасці зброі падчас вайны. Давайце ніколі не стамляцца казаць “не” вайне, “не” насіллю, “так” – дыялогу, “так” – міру; асабліва для змучанага ўкраінскага народа. Учора мы ўзгадвалі трагедыю Галадамору”, - падкрэсліў Святы Айцец.
Францішак выказаў блізкасць насельніцтву італьянскага вострава Іск’я, якое пакутуе ад моцнай паводкі. “Малюся за пацярпелых, за тых, хто пакутуе, і за ўсіх, хто прыходзіць на дапамогу”, - сказаў ён.
Папа заўважыў, што памятае таксама пра 61-гадовага Буркхарда Шэфлера, бяздомнага з Германіі, які некалькі дзён таму памёр ад холаду ля каланады плошчы святога Пятра.