Францішку перададуць Бэтлеемскае святло міру
Падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы святога Пятра 14 снежня 2022 года Папу Францішку перададуць Бэтлеемскае святло міру. Гэта зробіць сёлетняе Дзіця Святла міру – Сара Носка.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Традыцыйнае экуменічнае набажэнства, падчас якога дэлегацыям скаўтаў з розных краін свету будзе перададзена Бэтлеемскае святло, пройдзе ў суботу 10 снежня 2022 года ў венскім касцёле Святой Сям’і. 12-гадовая вучаніцай школы ў Альтэнбергу запаліла яго 15 лістапада ў гроце Нараджэння Хрыстовага ў Бэтлееме.
Беларускія скаўты штогод сустракаюць Святло міру на беларуска-польскай мяжы і прыносяць яго ў гродзенскую катэдру святога Францішка Ксаверыя. Адтуль яно “вандруе” па іншых месцах Беларусі. Яго заносяць у храмы, шпіталі, хоспісы, да састарэлых, самотных, пакінутых.
Упершыню Бэтлеемскае святло было запалена ў 1986 годзе па ініцыятыве радыёстанцыі ORF Верхняй Аўстрыі.
09 снежня 2022, 09:28