Святы Айцец пра ролю жанчын у беражлівых адносінах да прыроды
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Сёння – Міжнародны дзень гор, які запрашае нас прызнаць важнасць гэтага цудоўнага багацця для жыцця планеты і ўсяго чалавецтва. Сёлетняя тэма: Жанчыны зрушваюць горы, вельмі актуальная, яна нагадвае нам пра ролю жанчын у беражлівых адносінах да прыроды, у захаванні традыцый горскіх народаў. У горцаў мы вучымся пачуццю супольнасці і сумеснай хадзе”, - заўважыў Францішак пасля малітвы Анёл Панскі.
“Горы займаюць амаль 27% паверхні сушы. Без забеспячэння абароны гор мы не зможам дабіцца ўстойлівага эканамічнага развіцця. Яны з'яўляюцца не толькі крыніцай сродкаў для існавання для 1,1 мільярда чалавек, якія пражываюць у горнай мясцовасці, але апасродкавана спрыяльна ўплываюць на мільярды людзей з прылеглых раёнаў”, - гаворыцца ў паведамленні ААН.