Гара Дэналі, Аляска, ЗША Гара Дэналі, Аляска, ЗША 

Святы Айцец пра ролю жанчын у беражлівых адносінах да прыроды

Пантыфік звярнуў увагу вернікаў, сабраных 11 снежня 2022 года на плошчы святога Пятра, на Міжнародны дзень гор, які адзначаецца пад эгідай Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Сёння – Міжнародны дзень гор, які запрашае нас прызнаць важнасць гэтага цудоўнага багацця для жыцця планеты і ўсяго чалавецтва. Сёлетняя тэма: Жанчыны зрушваюць горы, вельмі актуальная, яна нагадвае нам пра ролю жанчын у беражлівых адносінах да прыроды, у захаванні традыцый горскіх народаў. У горцаў мы вучымся пачуццю супольнасці і сумеснай хадзе”, - заўважыў Францішак пасля малітвы Анёл Панскі.

“Горы займаюць амаль 27% паверхні сушы. Без забеспячэння абароны гор мы не зможам дабіцца ўстойлівага эканамічнага развіцця. Яны з'яўляюцца не толькі крыніцай сродкаў для існавання для 1,1 мільярда чалавек, якія пражываюць у горнай мясцовасці, але апасродкавана спрыяльна ўплываюць на мільярды людзей з прылеглых раёнаў”, - гаворыцца ў паведамленні ААН.
 

11 снежня 2022, 13:56