Жыццё – не клавіятура, якая дае магчымасць пачаць усё спачатку
Марыя Валодзіна - Vatican News
Сярод найбольш карысных функцый нашых камп’ютараў, безумоўна, варта адзначыць тыя, якія дазваляюць вярнуцца назад, нават перазагрузіць сістэму, калі яна не працуе. Вельмі абнадзейвае думка пра тое, што заўсёды ёсць бяспечны аварыйны выхад, магчымасць пачаць усё спачатку, што б мы ні зрабілі, працуючы на камп’ютары. Дастаткова націснуць control+z альбо control + alt + Delete.
Праводзячы шмат гадзін за камп’ютарам, мы рызыкуем пачаць усур'ёз думаць, што гэты зручны жэст можа мець нейкія адносіны і да жыццёвага выбару. На жаль, ці, можа, на шчасце, у выпадку з людзьмі гэта не так для: наш выбар уплывае на нас, уваходзіць у гісторыю, нараджае жыццё, а часам мае агідныя наступствы.
На думку Андрэа Чучы, аўтара артыкула, асаблівасць нашай свабоды заключаецца ў тым, што, каб існаваць, яна павінна быць канчаткова пастаўлена на карту. Экзістэнцыяльнага набора клавіш control + alt + Delete не існуе.
Наш абавязак, нагадала L'Osservatore Romano, - памятаць пра гэта кожны дзень і навучыць гэтаму маладое пакаленне лічбавых абарыгенаў, народжаных з камп’ютарам у руках.