Вернікі падчас папскага візіту ў ДРК Вернікі падчас папскага візіту ў ДРК 

Caritas: візіт Папы ў Афрыку можа нагадаць пра сучасныя трагедыі

Краіны, якія наведвае Папа, перажываюць часы ўнутраных канфліктаў і беднасці. Паколькі гэтыя праблемы не згадваюцца ў СМІ, візіт Францішка можа быць важным напамінам аб трагедыях мясцовага насельніцтва.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Гаворка ідзе пра два крызісы, пра якія, на жаль, забыліся, а яны працягваюцца ўжо доўгі час”, - падкрэсліла дырэктар па камунікацыях Caritas Internationalis Марта Петрасіла, адказваючы на пытанне аб сітуацыі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Паўднёвым Судане.

У абедзвюх афрыканскіх краінах мясцовыя Caritas стараюцца падтрымаць насельніцтва. Акрамя экстраннай гуманітарнай дапамогі, гаворка ідзе і пра стабілізацыйныя мерапрыемствы. Харчовая бяспека аказалася пад пагрозай часткова і ў выніку ўкраінскага крызісу, асабліва ў апошнія месяцы.

Яшчэ адзін кірунак, у якім Caritas па-ранейшаму актыўна дзейнічае, – гэта прыём і падтрымка бежанцаў. У Конга больш за 5 мільёнаў унутрана перамешчаных асоб, і яны ў асноўным паходзяць з усходняй часткі краіны. Сярод іх адзначана прысутнасць дзяцей-салдат. Caritas стараецца забяспечыць іх жыллём, ежай і элементарнымі патрэбамі. Таксама надаецца ўвага адукацыі.

На думку Петрасіла, вельмі важна казаць аб праблемах Афрыкі ў СМІ. Яна спадзяецца, што візіт Святога Айца дапаможа нагадаць свету пра складаную сітуацыю на кантыненце.
 

02 лютага 2023, 10:58