Пасля землятрусу ў Турцыі і Сірыі Пасля землятрусу ў Турцыі і Сірыі  (ANSA)

Патрыярхі Сірыі заклікаюць да адмены санкцый

Пасля землятрусу, які 6 лютага 2023 года закрануў большую частку паўночнай часткі Сірыі, паўстала пытанне аб адмене эканамічнага эмбарга і санкцый, накладзеных на Сірыю заходнімі краінамі і ўстановамі.

Ян Глінскі

Патрыярхі і кіраўнікі Касцёлаў і рэлігійных супольнасцей, прадстаўленых у Сірыі, звярнуліся да ААН і краін, якія гадамі ўводзяць санкцыі і эканамічнае эмбарга ў дачыненні да Сірыі на чале з Башарам аль-Асадам, неадкладна адмяніць гэтыя меры і прычыніцца да гуманітарных ініцыятыў па дапамозе сірыйскаму народу, пацярпеламу ад землятрусу.

Паводле апошніх дадзеных, у Сірыі зарэгістравана 3162 загінулых у выніку катаклізму. Колькасць ахвяр пастаянна ўдакладняецца і расце.

Просьба хрысціянскіх лідараў змешчана ў пасланні, падпісаным Патрыярхам Антыяхійскай Праваслаўнай Царвы Ігнацыем Яфрэмам II, грэка-праваслаўным Патрыярхам Антыёхіі Іаанам Х і мельхіцкім грэка-каталіцкім Патрыярхам Юсуфам Абсі.

Іерархі звяртаюцца да “людзей ва ўсім свеце ўзнесці свой голас і патрабаваць спыніць пакуты сірыйскага народа, дазволіць народу Сірыі жыць годна, як сказана ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека”. Патрыярхі звяртаюцца да ўрадаў, міжнародных інстытутаў і гуманітарных арганізацый выступіць у абарону сірыйскага народа, незалежна ад палітычных поглядаў і разлікаў.

“Землятрус, – напісалі яны ў дакуменце, – знішчыў месцы культу, бальніцы і цэнтры сацыяльнай дапамогі, а таксама павялічыў колькасць бяздомных і ўнутраных мігрантаў”.

Патрыярхі запэўніваюць у сваёй малітве за ахвяр землятрусу і іх сем’і, аб аздараўленні параненых і за ўсіх, хто прычыняецца да аказання дапамогі.
 

11 лютага 2023, 10:31