Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папскі ўніверсітэт і мячэць у Рыме абвясцілі аб супрацоўніцтве

Папскі ўніверсітэт Антаніянум і Вялікая мячэць Рыма паведамілі аб пачатку супрацоўніцтва. Рамачнае пагадненне, падпісанае 13 сакавіка 2023 года, мае на мэце пашырыць у акадэмічным свеце веры пра Дэкларацыю аб агульначалавечым братэрстве.

Ян Глінскі

Гістарычны дакумент, які стаў важным этапам на шляху да збліжэння паміж хрысціянамі і мусульманамі, быў падпісаны папам Францішкам і Вялікім імамам Аль-Азхарам Ахмадам Аль-Таебам з Каіра ў 2019 годзе. Таксама будзе пашырацца інфармацыя пра тэматычна звязауюя з дэкларацыяй энцыкліку Францішка Fratelli tutti (2020).

Падчас прэзентацыі ініцыятывы, аднак, не было паінфармавана, у якой дакладна форме будзе праходзіць супрацоўніцтва.

Рэктар францішканскай установы айцец Агустын Эрнандэс Відалес падкрэсліў, што ўніверсітэты павінны ўтвараць сетку, каб удзельнічаць у “змене парадыгмы” дзеля большай талерантнасці паміж рэлігійнымі супольнасцямі.

З мусульманскага боку ва ўрачыстасці ў папскім універсітэце прынялі ўдзел імам Вялікай мячэці Надэр Акад і генеральны сакратар Цэнтра ісламскай культуры Італіі Абдула Рэдуан.

Мячэць, адкрытая ў 1994 годзе на поўначы Рыма, з’яўляецца адным з найбуйнейшых мусульманскіх храмаў у Еўропе за межамі Турцыі. Францішканскі ордэн па традыцыі падтрымлівае блізкія адносіны з ісламскім светам, у тым ліку як ахоўнікі хрысціянскіх месцаў на Святой Зямлі.
 

17 сакавіка 2023, 09:55
Prev
December 2024
SuMoTuWeThFrSa
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Next
January 2025
SuMoTuWeThFrSa
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031