Падчас адкрыцця пасольства Швейцарыі пры Святым Пасадзе Падчас адкрыцця пасольства Швейцарыі пры Святым Пасадзе 

Афіцыйнае адкрыццё пасольства Швейцарыі пры Святым Пасадзе

Швейцарыя цяпер афіцыйна мае сваё пасольства пры Святым Пасадзе. Рашэнне было прынята ў 2020 годзе ў гонар 100-годдзя аднаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас урачыстага адкрыцця дыпламатычнага прадстаўніцтва ў Рыме 19 красавіка 2023 года Міністр замежных спраў Швейцарыі Іньяцыа Касіс падкрэсліў, што дзве краіны падзяляюць агульную італьянскую мову, хрысціянскія каштоўнасці, кіруюцца каталіцкай верай і прынцыпамі знешняй палітыкі.

“Абедзве нашы краіны невялікія, абедзве нейтральныя з універсальнымі памкненнямі, і мы падзяляем прыхільнасць да пастаяннага пошуку міру і дапамогі слабым”, - сказаў палітык. Акт аб адкрыцці аб'екта падпісалі Міністр замежных спраў Швейцарыі і Дзяржаўны сакратар Яго Святасці. Кардынал П’етра Паралін асвяціў памяшканне пасольства.

У кароткай прамове іерарх падкрэсліў сяброўскія адносіны паміж Швейцарыяй і Апостальскай Сталіцай, высока ацэньваючы, між іншым, Швейцарскую гвардыю, якая з 1506 года застаецца ваеннай аховай Пантыфікаў.
 

20 красавіка 2023, 14:44