Пошук

Падчас папскай аўдыенцыі для Дзяніса Шмыгаля Падчас папскай аўдыенцыі для Дзяніса Шмыгаля  (ANSA)

Прэм'ер Украіны прасіў Папу дапамагчы вярнуць выкрадзеных дзяцей

Дзяніс Шмыгаль і Папа Францішак абмеркавалі 27 красавіка 2023 года ў Ватыкане формулу міру і дапамогі ў вяртанні дзяцей, выкрадзеных на тэрыторыі Украіны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пра гэта прэм'ер-міністр Украіны заявіў на прэс-канферэнцыі ў Рыме, паведаміла ўкраінскае інфармацыйнае агенцтва Укрінформ.

“Я прасіў Яго Святасць дапамагчы вярнуць дадому ўкраінцаў, украінскіх дзяцей, якія ўтрымліваюцца, арыштаваныя, злачынна дэпартаваныя ў Расію”, - сказаў Шмыгаль.

Ён адзначыў, што абмеркаваў з Папам формулу міру, прапанаваную прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, і магчымы шлях яе рэалізацыі, а таксама дапамогу Святога Пасада ў гэтым пытанні. “Я таксама запрасіў Святога Айца асабіста наведаць Украіну”, - дадаў прэм'ер.

Шмыгаль прыбыў у Італію ў сераду, 26 красавіка 2023 года. У Рыме ён браў удзел у двухбаковай канферэнцыі па аднаўленні Украіны, сустракаўся з прэзідэнтам і кіраўніком урада Італіі, старшынямі абедзвюх палат парламента.

Францішак прыняў Шмыгаля напярэдадні свайго апостальскага візіту ў Венгрыю.
 

27 красавіка 2023, 13:58