Прэм'ер Украіны прасіў Папу дапамагчы вярнуць выкрадзеных дзяцей
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Пра гэта прэм'ер-міністр Украіны заявіў на прэс-канферэнцыі ў Рыме, паведаміла ўкраінскае інфармацыйнае агенцтва Укрінформ.
“Я прасіў Яго Святасць дапамагчы вярнуць дадому ўкраінцаў, украінскіх дзяцей, якія ўтрымліваюцца, арыштаваныя, злачынна дэпартаваныя ў Расію”, - сказаў Шмыгаль.
Ён адзначыў, што абмеркаваў з Папам формулу міру, прапанаваную прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, і магчымы шлях яе рэалізацыі, а таксама дапамогу Святога Пасада ў гэтым пытанні. “Я таксама запрасіў Святога Айца асабіста наведаць Украіну”, - дадаў прэм'ер.
Шмыгаль прыбыў у Італію ў сераду, 26 красавіка 2023 года. У Рыме ён браў удзел у двухбаковай канферэнцыі па аднаўленні Украіны, сустракаўся з прэзідэнтам і кіраўніком урада Італіі, старшынямі абедзвюх палат парламента.
Францішак прыняў Шмыгаля напярэдадні свайго апостальскага візіту ў Венгрыю.