Пленарная асамблея COMECE у Італіі. Ілюстрацыйнае фота Пленарная асамблея COMECE у Італіі. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Біскупы краін Еўрасаюза заклікаюць да міру ва Украіне

Мы настойліва заклікаем прыкласці ўсе намаганні для пераадолення канфлікту з мэтай дасягнення справядлівага міру, - напісаў біскуп Мар’яна Крачата з нагоды Дня Еўропы, які адзначаўся 9 мая.

Аляксандр Амяльэчня - Vatican News

Старшыня Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці (COMECE) нагадаў, што Дзень Еўропы адзначаецца ў сітуацыі “вайны на еўрапейскай зямлі, якая прычыняе народу Украіны жудасныя фізічныя, матэрыяльныя і духоўныя пакуты”.

Ён адзначыў, што гэта прывяло да сур'ёзнага пагаршэння ўмоў жыцця народаў Еўропы, асабліва найбольш слабых слаёў грамадства. Іерарх спаслаўся на 73-ю гадавіну Дэкларацыі Шумана і падкрэсліў усё больш і больш настойлівую неабходнасць адзінства і міру.

Біскуп Крачата заявіў, што арганізацыя, якую ён узначальвае, хоча ўнесці свой уклад у справу адзінства і міру, фарміруючы сумленне людзей, якія ўсведамляюць і адказваюць за час, у якім мы жывём.

Біскупы Еўрапейскага Саюза лічаць сваёй задачай стымуляваць супрацоўніцтва з усімі ў імкненні да адзінства. “Мы настойліва заклікаем прыкласці ўсе намаганні для пераадолення канфлікту ў мэтах дасягнення справядлівага міру. Гэта неабходнае патрабаванне для развіцця кожнага ў Еўрапейскім Саюзе і за яго межамі”, - напісаў старшыня Камісіі біскупскіх канферэнцый Еўрапейскай супольнасці.
 

10 мая 2023, 10:27