Пошук

2017.03.12-Visita-Pastorale-Parrocchia-Santa-Maddalena-di-Canossa

Францішак: не быць ворагамі, а жыць як браты

“Я ўдзячны маладым людзям, якія прыехалі з Украіны, Расіі і іншых ахопленых вайной краін, і вырашылі не быць ворагамі, а жыць як браты, - сказаў Папа 31 мая 2023 года, завяршаючы агульную аўдыенцыю.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, арганізаванай асацыяцыяй Rondine Cittadella della Pace у італьянскім Арэца, Францішак выказаў спадзяванне на тое, што прыклад моладзі “абудзіць ва ўсіх, у тым ліку і ў тых, хто мае палітычныя магчымасці, рашучасць у імкненні да міру”. “І гэта павінна заахвоціць нас больш маліцца за пацярпелую Украіну і быць бліжэй да яе", - сказаў ён.

Затым Святы Айцец спаслаўся на свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі: “Сёння, у апошні дзень мая, Касцёл святкуе наведванне Марыяй сваёй стрыечнай сястры Альжбеты, якая абвясціла Яе благаслаўлёнай, бо паверыла слову Пана. Глядзіце на Яе і вучыцеся ў Яе ўсё больш і больш адважнай веры. Яе мацярынскаму заступніцтву даручаем тых, хто пакутуе ад вайны, асабліва дарагую, змучаную Украіну, якая так пакутуе”, - звярнуўся Францішак да сабраных на плошчы святога Пятра.
 

31 мая 2023, 10:52