Францішак: не быць ворагамі, а жыць як браты
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы, арганізаванай асацыяцыяй Rondine Cittadella della Pace у італьянскім Арэца, Францішак выказаў спадзяванне на тое, што прыклад моладзі “абудзіць ва ўсіх, у тым ліку і ў тых, хто мае палітычныя магчымасці, рашучасць у імкненні да міру”. “І гэта павінна заахвоціць нас больш маліцца за пацярпелую Украіну і быць бліжэй да яе", - сказаў ён.
Затым Святы Айцец спаслаўся на свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі: “Сёння, у апошні дзень мая, Касцёл святкуе наведванне Марыяй сваёй стрыечнай сястры Альжбеты, якая абвясціла Яе благаслаўлёнай, бо паверыла слову Пана. Глядзіце на Яе і вучыцеся ў Яе ўсё больш і больш адважнай веры. Яе мацярынскаму заступніцтву даручаем тых, хто пакутуе ад вайны, асабліва дарагую, змучаную Украіну, якая так пакутуе”, - звярнуўся Францішак да сабраных на плошчы святога Пятра.