Наступствы паводкі ў Руандзе Наступствы паводкі ў Руандзе 

Святы Айцец моліцца за ахвяр паводкі і апоўзняў у Руандзе

Святы Айцец моліцца за народ Руанды, які пакутуе ад моцнай паводкі і апоўзняў, справакаваных праліўнымі сезоннымі дажджамі. Ахвярамі стыхіі сталі па меншай меры 130 чалавек.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Францішак з глыбокім смуткам прыняў навіну пра гібель людзей і разбурэнні, выкліканыя нядаўнімі паводкамі і запэўнівае ў сваёй малітве за памерлых, параненых, абяздоленых, а таксама за ўдзельнікаў ратавальных мерапрыемстваў, удзяляючы ўсяму руандскаму народу боскае благаслаўленне сілы і спакою, - гаворыцца ў тэлеграме, якую кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін 4 мая 2023 года скіраваў на імя Апостальскага нунцыя ў Руандзе, арцыбіскупа Арнальда Каталана.

Моцныя дажджы працягваюцца ў афрыканскай краіне з канца сакавіка. Яны прывялі да паводкі і апоўзняў, у выніку якіх былі затоплены і разбураны каля пяці тысяч жылых дамоў. Ратавальнікі намагаюцца дапамагчы насельніцтву і шукаюць зніклых без вестак.
 

05 мая 2023, 08:42