JMJ PANAMA

Лісабон: 10 тысяч паліцэйскіх будуць сачыць за бяспекай на СДМ

Каля 10 тысяч паліцэйскіх з Партугаліі будуць сачыць за бяспекай падчас Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Лісабоне з 1 па 6 жніўня 2023 года. У форуме прымуць удзел каля мільёна маладых людзей з усяго свету.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Па словах міністра ўнутраных спраў Партугаліі Жазэ Луіша Карнейра, для гарантавання бяспекі мерапрыемства, на якім будзе прысутнічаць Папа Францішак, спатрэбіцца мабілізаваць некалькі фарміраванняў сіл бяспекі. Міністр удакладніў, што больш за 2 тысячы паліцэйскіх прыбудуць у Лісабон з іншых рэгіёнаў краіны.

Прадстаўнік урада пацвердзіў, што ў мэтах бяспекі партугальскі ўрад у дні правядзення моладзевага форуму ўвядзе кантроль на межах краіны. Гаворка ідзе як пра дарогі, так і пра аэрапорты і марскія порты.
 

31 мая 2023, 11:25