Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Пантыфік заклікаў маліцца за Сінод і за Украіну

Святы Айцец заклікаў маліцца за кастрычніцкую асамблею Сінода Біскупаў, мір ва ўсім свеце і асабліва ва Украіне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“У бліжэйшую сераду, напрыканцы мая, у марыйных санктуарыях па ўсім свеце запланаваны малітвы ў падтрымку падрыхтоўкі да Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў. Папросім Панну Марыю, каб яна сваёй мацярынскай апекай суправаджала гэты важны сінадальны этап. Ёй таксама даручаем жаданне міру многіх народаў свету, асабліва ў пакутлівай Украіне”, - звярнуўся Францішак 28 мая 2023 года пасля малітвы Regina Caeli.

Нагадаем, першая сесія XVI Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў пройдзе 4-29 кастрычніка 2023 года ў Ватыкане на тэму: На карысць Касцёла сінадальнага – камунія, удзел і місія.
 

28 мая 2023, 13:09