Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак: пакласці канец працоўнай эксплуатацыі дзяцей

З нагоды Сусветнага дня барацьбы з дзіцячай працай, які адзначаецца 12 чэрвеня па ініцыятыве ААН, Святы Айцец заклікаў пакласці канец гэтай ганебнай з'яве.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“Многія дзеці замест таго, каб атрымліваць годную адукацыю, падвяргаюцца эксплуатацыі, падвяргаюцца рабскай працы. Давайце не будзем шкадаваць намаганняў, каб пакласці канец бедству дзіцячай працы! Дзеці – гэта надзея: не дазволім, каб яна была перакрэслена!”, - напісаў Францішак у Твітары, суправадзіўшы звой заклік хэштэгам #EndChildLabour.

Тэма сёлетняга Сусветнага дня барацьбы з дзіцячай працай: Сацыяльная справядлівасць для ўсіх. Пакладзём канец дзіцячай працы! Паводле статыстыкі ААН, на сённяшні дзень каля 160 мільёнаў дзяцей падвяргаюцца працоўнай эксплуатацыі.

У сваіх зваротах на тэму дзіцячай працы Францішак падкрэсліваў гэту з’яву бізуном, які жорстка раніць асабістую годнасць дзяцей і іх гарманічнае развіццё, скарачае і разбурае іх жыццё, каб задаволіць патрэбы буйной вытворчасці сярод дарослых.
 

12 чэрвеня 2023, 13:30