Святы Пасад: падтрымаць агенцтва па дапамозе палесцінцам
Марыя Валодзіна - Vatican News
Святы Пасад аднаўляе свае фінансавыя абавязацельствы на карысць Блізкаўсходняга агенцтва ААН для дапамогі палесцінскім уцекачам і арганізацыі работ (БАПАР), - заявіў 2 чэрвеня 2023 года арцыбіскуп Габрыэле Кача, дадаючы, што рост гвалту ў рэгіёне “закранае занадта шмат нявінных людзей”.
Дыпламат нагадаў словы Папы аб заклапочанасці пагаршэннем сітуацыі ў Ізраіле і Палестыне. “Спіраль смерці, якая ўзмацняецца з кожным днём, толькі закрывае тыя нешматлікія пробліскі даверу, якія існуюць паміж двума народамі”, - казаў напачатку года Францішак, выказваючы надзею на дыялог паміж ізраільскімі і палестынскімі ўладамі.
Па словах арцыбіскупа Кача, у БАПАР склалася фінансавая сітуацыя, якая выклікае "глыбокую трывогу". Існуе канкрэтная рызыка таго, што дапамога палесцінскім бежанцам будзе скарочана, гэта будзе спрыяць росту беднасці і адчаю, а таксама можа выклікаць у некаторых людзей "спакусу звярнуцца да насілля". Дзейнасць БАПАР з’яўляецца, на яго думку, "абавязковай" для таго, каб палестынскія ўцекачы маглі жыць годна. Прадстаўнік Святога Пасада заклікаў усе дзяржавы “ясным і недвухсэнсоўным чынам" разгледзець пытанне аб падтрымцы агенцтва ААН па аказанні дапамогі палестынскім бежанцам.