Аргенціна перад выбарамі: новы арцыбіскуп заклікае да адзінства
Новы арцыбіскуп Буэнас-Айрэса Хорхэ Ігнасіё Гарсія Куэрва заклікаў да нацыянальнага адзінства. 16 ліпеня 2023 года ў нядзельнай Імшы на плошчы Майё прыняў удзел таксама прэзідэнт Аргенціны Альберта Фернандэс і некаторыя прадстаўнікі ўрада.
Ян Глінскі
Як падкрэсліў падчас літургіі іерарх, палітыкі і грамадскасць павінны адчуваць супольную адказнасць за нацыянальнае адзінства.
“Я моцна веру ў супрацоўніцтва, дыялог і пошук кансенсусу”, — сказаў арцыбіскуп Куэрва ў гаміліі, запэўніўшы адначасова ў сваім моцным жаданні падтрымліваць самых слабых у краіне.
Зараз Аргенціна перажывае глыбокі эканамічны крызіс. У гадавым параўнанні інфляцыя перавышае 100 працэнтаў, узровень беднасці дасягнуў каля 40 працэнтаў.
У кастрычніку 2023 года адбудуцца прэзідэнцкія выбары. Дзеючы прэзідэнт Фернандэс балатавацца ў іх не будзе.
22 ліпеня 2023, 07:38