Assisi, Economy of Francesco presentazione

Асізі: заяўкі на Міжнародную прэмію па эканоміцы братэрства

Асізская дыяцэзія запрашае да вылучэння кандыдатур на суісканне Міжнароднай прэміі святога Францішка і благаслаўлёнага Карла Акуціса за будаванне эканомікі братэрства. Дэдлайн падачы заявак – 31 снежня 2023 года.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Прэмія мае на мэце “садзейнічанне аднаўленню эканомікі пад сцягам усеагульнага братэрства ўсіх людзей, пачынаючы ад сітуацыі і патрэб самых бедных і абяздоленых, у евангельскай перспектыве Божага айцоўства і Яго плана любові да ўсіх Яго дзяцей”, - гаворыцца ў паведамленні італьянскага каталіцкага агенцтва SIR. Праект-пераможца атрымае 50 тысяч еўра і абраз з выявай святога Францішка Асізскага і благаслаўлёнага Карла Акуціса.

Упершыню прэмія была ўручана па-за конкурсам – 15 мая 2021 года яе атрымаў Інстытуту Серафікум у Асізі. У 2022 годзе яе ўручылі праекту Ecobriqs Charcoal Briquettes, які рэалізуецца групай інвалідаў у дыяцэзіі Пасіг на Філіпінах. Яны вырабляюць вугальныя брыкеты з адходаў і пустазелля па рэвалюцыйнай тэхналогіі. У 2023 годзе ўзнагароду атрымала Дом хлеба – пякарня ў Чадзе, якой кіруюць беспрацоўныя юнакі і дзяўчаты, сіроты і людзі, якія жывуць у патрэбе, пры падтрымцы сясцёр францішканак.

Больш падрабязную інфармацыю аб Міжнароднай прэміі і аб тым, як падаць заяўку, можна знайсці на старонцы: francescoassisicarloacutisaward.com.
 

31 ліпеня 2023, 11:37