Вашынгтон: прэзідэнт Байдэн прыняў кардынала Дзупі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Прэзідэнт Байдэн выказаў папскаму пасланніку надзею на тое, што Францішак "працягне сваё служэнне і глабальнае лідарства". Падчас сустрэчы гаворка ішла пра шырокамаштабныя пакуты, выкліканыя жорсткай вайной Расіі супраць Украіны. Суразмоўцы таксама абмеркавалі намаганні ЗША і Святога Пасада па аказанні гуманітарнай дапамогі пацярпелым, а таксама ініцыятывы Святога Пасада па рэпатрыяцыі ўкраінскіх дзяцей, гвалтоўна дэпартаваных расійскімі ўладамі.
Як паведамляюць СМІ, сустрэча прэзідэнта Байдэна і папскага пасланніка доўжылася амаль дзве гадзіны. Апостальскі нунцый у ЗША, арцыбіскуп Крыстаф П’ер перад яе пачаткам адзначыў, што кардынал Матэа Зупі прыехаў у Вашынгтон, каб “весці дыялог, слухаць і быць выслуханым”. Ён дадаў, што “Прэзідэнт заўсёды быў вельмі ўважлівы да голасу Святога Айца”.