Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер і Мухтар Тлеўбердзі падчас падпісання пагаднення Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер і Мухтар Тлеўбердзі падчас падпісання пагаднення 

Ватыканска-казахстанская дамова пачала дзейнічаць

Пачало дзейнічаць пагадненне паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Казахстан аб візах і відах на жыхарства для каталіцкіх місіянераў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Зала Друку Святога Пасада паведаміла, што 19 ліпеня 2023 года была завершана працэдура, неабходная для ўступлення ў сілу Дадатковай дамовы да Дамовы паміж Апостальскай Сталіцай і Казахстанам аб узаемных адносінах, падпісанай у Нур-Султане 14 верасня 2022 года.

Дакумент мае на мэце больш шырокую рэалізацыю 2-га артыкула двухбаковага пагаднення ад 24 верасня 1998 года, спрашчаючы выдачу віз і відаў на жыхарства для замежных святароў і манаскіх асоб, якія займаюцца душпастырствам сярод католікаў у Казахстане. Тэкст складаецца з прэамбулы і васьмі параграфаў. Як было заяўлена падчас падпісання, дамова накіравана на далейшае паглыбленне сяброўскіх сувязей і супрацоўніцтва паміж бакамі.
 

20 ліпеня 2023, 11:37