Галоўны рабін Ізраіля: яўрэі павінны шанаваць іншыя рэлігіі
Ян Глінскі
У матэрыяле газеты Jerusalem Post за 7 верасня 2023 года гаворыцца пра ліст рабіна да настаяцеля кляштара кармелітаў Стэла Марыс у Хайфе, у якім аўтар падкрэслівае абавязак яўрэяў “супрацьстаяць любым актам, якія ўтрымліваюць хоць бы найменшы намёк на насілле”.
За апошнія месяцы ў манастыры ў Хайфе адбылося шмат сутычак, калі артадаксальныя яўрэі спрабавалі ўвайсці ў святыню. Апошнія сцвярджаюць, што прарок Елісей пахаваны ў касцёле пры манастыры. Аднак мясцовыя хрысціяне называюць гэта наўмыснай выдумкай.
Галоўны рабін, спасылаючыся на гісторыю яўрэйскай рэлігіі і ўсе шкоды, якія яна перажыла, нагадаў пра катэгарычную забарону псаваць асабістую маёмасць, перашкаджаць рэлігійным практыкам і працы духавенства. Замест гэтага, як дадаў ён, існуе паўсюдны абавязак паважаць іншых і абараняць іх годнасць.
Па словах каталіцкіх біскупаў у Святой Зямлі, зламыснікі з’яўляюцца паслядоўнікамі рабіна Эліэзэра Берланда, які нарадзіўся ў Хайфе і быў асуджаны за сексуальныя злачынствы і махлярства. Гэтая група неаднаразова ўрывалася ў святыню, ігнаравала яго адміністрацыю і нават хацела ім завалодаць.