Пошук

Кардынал Матэа Дзупі Кардынал Матэа Дзупі  (ANSA)

Кардынал Дзупі станоўча пра жаданне Расіі працягваць дыялог

Кардынал Матэа Дзупі, які ажыццяўляе міратворчую місію Святога Пасада па Украіне, назваў важнай заяву Сяргея Лаўрова аб гатоўнасці Масквы працягваць дыялог.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Гэта важна, таму што мір будуюць, ведучы дыялог і знаходзячы магчымыя і неабходныя прасторы. Безумоўна, гэта пазітыўная заява, і яна ідзе ў напрамку, чаканым Папам Францішкам", - заявіў іерарх каталіцкаму тэлеканалу TV2000.

“Ватыкан працягвае свае намаганні. Папскі пасланнік хутка вернецца ў Расію. Мы гатовыя сустракацца з кім заўгодна, мы гатовыя размаўляць з кім заўгодна”, - сказаў кіраўнік расійскай дыпламатыі.

Кардынал Дзупі 15 верасня 2023 года ўвечары завяршыў візіт у Кітай. Зала Друку Святога Пасада паведаміла, што ён абмеркаваў у Пекіне са спецыяльным прадстаўнікам КНР па справах Еўразіі Лі Хуэем "неабходнасць аб'яднання намаганняў для садзейнічання дыялогу і пошуку шляхоў, якія вядуць да міру" ва Украіне.

"З боку кітайскага ўрада была праяўлена вялікая ўвага. Адбылася адкрытая дыскусія з важным абменам меркаваннямі, у тым ліку адносна перспектыў на будучыню", - так свой візіт пракаментаваў сам іерарх.

Папскі пасланнік ужо наведаў Кіеў, Маскву, Вашынгтон і Пекін. Ён знаходзіўся ў расійскай сталіцы 28-30 чэрвеня 2023 года і сустрэўся там з дарадцам прэзідэнта па знешняй палітыцы Юрыем Ушаковым (двойчы), з упаўнаважанай па правах дзіцяці Марыяй Львовай-Бяловай і з Патрыярхам Маскоўскім Кірылам. Яго суправаджаў мансеньёр Пауль Бутнару з Дзяржсакратарыята Святога Пасада.
 

16 верасня 2023, 11:38