Кардынал Вінцэнт Нікалс Кардынал Вінцэнт Нікалс 

Канфлікт у Святой Зямлі: іерарх заклікаў англічан да стрыманасці

Пасля нападу ХАМАС на Ізраіль і жорсткай рэакцыі Ізраіля расце напружанасць на Брытанскіх астравах, грамадства падзелена. Кардынал Вінцэнт Нікалс заклікаў да “стрыманасці і поўнага пазбягання мовы варожасці”.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Рэакцыя іерарха з’явілася пасля таго, як у мінулыя выходныя на вуліцах брытанскіх гарадоў прайшлі шматтысячныя акцыі пратэсту супраць мер Ізраіля і блакады сектара Газа. Арцыбіскуп Вестмінстэрскі папрасіў вернікаў узнесці "вялікую малітву на Ружанцы" аб прымірэнні.

“Прашу вас маліцца аб тым, каб дзякуючы заступніцтву Марыі Дух Святы стаў прадвеснікам міру ў канфлікце, які ў цяперашні час бушуе ў Ізраілі і Газе. Двойчы наведаўшы Газу, я ўсёй душой салідарны з яе жыхарамі, якія пакутуюць ад наступстваў нападу на Ізраіль баевікоў ХАМАС”, - напісаў кардынал Нікалс. Ён нагадаў, што “насілле ніколі не з’яўляецца рашэннем”, а “помста ніколі не стане ўкладам у мір”.

“Маліцеся за ўсіх загінулых і за неадкладнае вызваленне тых, хто апынуўся ў закладніках. Маліцеся асабліва за невялікую, але актыўную каталіцкую супольнасць у Газе, якая ў гэты час адважна прапануе сваім суседзям прытулак і падтрымку. Калі ласка, узнясіце вялікую малітву Ружанца, каб гэты канфлікт на радзіме Марыі хутчэй скончыўся”, - звярнуўся вялікабрытанскі іерарх.
 

17 кастрычніка 2023, 10:01