Кардынал Шонбарн пра небяспеку глабальнага канфлікту
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Пасля жорсткага нападу ХАМАС на Ізраіль “мы сталі на крок бліжэй да глабальнага канфлікту”, напісаў аўстрыйскі іерарх у сваім штотыднёвым каментары ў венскай бясплатнай газеце Heute. Ён нагадаў словы Пантыфіка, які ў кантэксце эскалацыі насілля ў многіх частках свету неаднаразова кажа пра “фрагментарную сусветную вайну”.
Перад абліччам пакут расце таксама бездапаможнасць, асабліва сярод тых, хто пацярпеў ад канфліктаў, - заўважыў кардынал Шонбарн і задаў пытанне: “Як бы я сябе адчуваў, калі б пацярпела мая сям'я? Ці здольныя мы яшчэ на спачуванне? Ці нас ужо апанавала глабалізацыя абыякавасці, пра якую гаворыць Папа Францішак?”
Арцыбіскуп Венскі таксама прызнаўся, што яго думкі заўсёды з ізраільскімі закладнікамі ў сектары Газа і ахвярамі з абодвух бакоў. Ён адзначыў, што лічбы “нічога не кажуць аб асабістых пакутах”.