Кардынал Крыстаф Шонбарн ( першы справа) падчас Сінода Кардынал Крыстаф Шонбарн ( першы справа) падчас Сінода  (Vatican Media)

Кардынал Шонбарн пра небяспеку глабальнага канфлікту

Арцыбіскуп Венскі, кардынал Крыстаф Шонбарн звярнуў увагу на бездапаможнасць палітыкі і грамадства перад абліччам канфліктаў у Ізраілі, сектары Газа, Нагорным Карабаху і Украіне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Пасля жорсткага нападу ХАМАС на Ізраіль “мы сталі на крок бліжэй да глабальнага канфлікту”, напісаў аўстрыйскі іерарх у сваім штотыднёвым каментары ў венскай бясплатнай газеце Heute. Ён нагадаў словы Пантыфіка, які ў кантэксце эскалацыі насілля ў многіх частках свету неаднаразова кажа пра “фрагментарную сусветную вайну”.

Перад абліччам пакут расце таксама бездапаможнасць, асабліва сярод тых, хто пацярпеў ад канфліктаў, - заўважыў кардынал Шонбарн і задаў пытанне: “Як бы я сябе адчуваў, калі б пацярпела мая сям'я? Ці здольныя мы яшчэ на спачуванне? Ці нас ужо апанавала глабалізацыя абыякавасці, пра якую гаворыць Папа Францішак?”

Арцыбіскуп Венскі таксама прызнаўся, што яго думкі заўсёды з ізраільскімі закладнікамі ў сектары Газа і ахвярамі з абодвух бакоў. Ён адзначыў, што лічбы “нічога не кажуць аб асабістых пакутах”.
 

23 кастрычніка 2023, 12:24