Пошук

Айцец Габрыэль Раманелі ў Газе Айцец Габрыэль Раманелі ў Газе 

Пробашч з Газы заклікае да спынення агню

Адзіны каталіцкі пробашч у сектары Газа па ўсіх магчымых каналах заклікаў дамагчыся спынення агню на тэрыторыі, якой кіруе ХАМАС.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Мы павінны патрабаваць, прасіць і дамагацца спынення агню”, - напісаў айцец Габрыэль Раманелі ў электронным лісце, адрасаваным прыхільнікам па ўсім свеце і апублікаваным 18 кастрычніка 2023 года на іспанскай мове.

“Сектар Газа з насельніцтвам у 2,3 мільёна чалавек бамбардзіруецца дзень і ноч; бяспечнага месца, куды можна ўцячы, няма”, - паведаміў святар. - “Тысячы людзей забітыя, тысячы параненыя, многія страцілі ўсё”. “Мы просім спыніць гэта”, - напісаў аргенцінскі манах з супольнасці Verbo encarnado, які знаходзіцца ў Бэтлееме і не можа вярнуцца ў сваю парафію з прычыны вайны, якая пачалася 7 кастрычніка 2023 года.

Некалькі дзён таму Святы Айцец тэлефанаваў ксяндзу Раманелі, каб выказаць сваю блізкасць і даведацца аб тым, што адбываецца ў сектары Газа.
 

20 кастрычніка 2023, 10:05