Пробашч з Газы заклікае да спынення агню
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Мы павінны патрабаваць, прасіць і дамагацца спынення агню”, - напісаў айцец Габрыэль Раманелі ў электронным лісце, адрасаваным прыхільнікам па ўсім свеце і апублікаваным 18 кастрычніка 2023 года на іспанскай мове.
“Сектар Газа з насельніцтвам у 2,3 мільёна чалавек бамбардзіруецца дзень і ноч; бяспечнага месца, куды можна ўцячы, няма”, - паведаміў святар. - “Тысячы людзей забітыя, тысячы параненыя, многія страцілі ўсё”. “Мы просім спыніць гэта”, - напісаў аргенцінскі манах з супольнасці Verbo encarnado, які знаходзіцца ў Бэтлееме і не можа вярнуцца ў сваю парафію з прычыны вайны, якая пачалася 7 кастрычніка 2023 года.
Некалькі дзён таму Святы Айцец тэлефанаваў ксяндзу Раманелі, каб выказаць сваю блізкасць і даведацца аб тым, што адбываецца ў сектары Газа.