Клубы дыму ў вёсцы Марвахін на поўдні Лівана пасля бамбардзіроўкі Клубы дыму ў вёсцы Марвахін на поўдні Лівана пасля бамбардзіроўкі  (AFP or licensors)

Мараніцкі Патрыярх: нейтралітэт – частка ідэнтычнасці Лівана

З моманту пачатку вайны на Блізкім Усходзе на мяжы паміж Ізраілем і Ліванам амаль штодня адбываюцца жорсткія сутыкненні. Мараніцкі Патрыярх заклікаў сваю краіну захоўваць нейтралітэт.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У каляднай пропаведзі кардынал Бешара Раі асудзіў “генацыдную і жорсткую вайну ў сектары Газа”. У той жа час ён перасцярог ад распаўсюджвання баёў на поўдзень Лівана. “Ліван выступае за дыялог і мір”, - падкрэсліў духоўны кіраўнік ліванскіх хрысціян. Ён нагадаў, што нейтралітэт быў часткай ідэнтычнасці Лівана з 1860 года. “Мы павінны вярнуцца да такога стаўлення”, - дадаў ён.

З 7 кастрычніка 2023 года, моманту пачатку вайны паміж Ізраілем і ХАМАС, на мяжы амаль штодня адбываюцца сутыкненні паміж шыіцкай тэрарыстычнай арганізацыяй Хізбала і ізраільскімі войскамі. Загінулі дзясяткі чалавек, у тым ліку не менш за 17 мірных жыхароў.
 

28 снежня 2023, 07:16