Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Open Doors: узровень насілля супраць хрысціян працягвае расці

Як паінфармавала міжканфесійная арганізацыя Open Doors, кожны сёмы хрысціянін у свеце становіцца ахвярай пераследу, узровень якога пастаянна расце.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У 50 краінах свету, згодна з бягучым Глабальным індэксам пераследу, складзеным Міжнародным агенцтвам дапамогі пераследаваным хрысціянам, больш за 360 мільёнаў паслядоўнікаў Хрыста сутыкаюцца з высокім або надзвычай высокім узроўнем ганенняў і дыскрымінацыі.

У выніку насілля ўсё больш і больш хрысціян жывуць у ізаляцыі, нявызначанасці і страху падвергнуцца нападам. Спіраль насілля таксама мае наступствы для цэлых грамадстваў і будучых пакаленняў, папярэджвае агенцтва дапамогі, якое працуе з 1955 года.

Напады на рэлігійныя меншасці выяўляюцца як у фізічным, так і ў матэрыяльным насіллі, закрыцці храмаў, арыштах, прымусовых шлюбах, здзеках, выгнанні, рабаванні дамоў і крам, а таксама ў нападах на культавыя і іншыя хрысціянскія будынкі, такія як школы або бальнічныя аддзяленні, - гаворыцца ў дакладзе. Зарэгістравана шмат выпадкаў забойства святароў.

Open Doors папярэджвае, што акрамя ўжо бачнай шкоды, негатыўныя наступствы насілля адаб'юцца і на будучых пакаленнях, паколькі маладыя людзі часта растуць без адукацыі і таму становяцца больш успрымальнымі да экстрэмісцкіх груповак.
 

28 снежня 2023, 08:38