Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Планы антытэрарыстычнай абароны культавых месц на ўзроўні ЕС

Еўрапейскі саюз хоча выдзеліць 30 мільёнаў еўра на абарону месц культу ад тэрарыстычных нападаў. Тут лічаць, што пагроза тэрарызму ў Еўропе застаецца рэальнай.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Зварот аб фінансаванні будзе апублікаваны ў бліжэйшыя дні, паведаміла еўракамісар Ілва Ёхансан пасля сустрэчы міністраў унутраных спраў еўрапейскіх краін 5 снежня 2023 года ў Бруселі. Яна выказала заклапочанасць сітуацыяй.

“Пагроза тэрарызму ў Еўрасаюзе з’яўляецца рэальнай”, - заявіла еўракамісар па ўнутраных справах. Як паведамляе нямецкае інфармацыйнае агенцтва KNA, яна асабліва занепакоена "велізарным ростам антысемітызму і антымусульманскай нянавісці ў ЕС, а таксама грамадскай палярызацыяй".

Падчас сустрэчы міністр унутраных спраў Іспаніі Фернанда Грандэ-Марласка падкрэсліў, што ўзровень тэрарыстычнай пагрозы ў большасці краін Еўрапейскага саюза высокі. У Іспаніі дзейнічае чацвёрты з пяці магчымых узроўняў небяспекі. Абарона некаторых арганізацый і груп была ўзмоцнена пасля канфлікту на Блізкім Усходзе.

Сілы бяспекі ЕС на працягу многіх гадоў супрацоўнічаюць адна з адной праз абмен інфармацыяй і на аператыўным узроўні. “Тым не менш, не назіраецца нулявога ўзроўню рызыкі”, - сказаў Грандэ-Марласка, які старшынстваваў на міністэрскай сустрэчы ў рамках прэзідэнцтва Іспаніі ў Савеце ЕС.
 

06 снежня 2023, 12:24