Планы антытэрарыстычнай абароны культавых месц на ўзроўні ЕС
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Зварот аб фінансаванні будзе апублікаваны ў бліжэйшыя дні, паведаміла еўракамісар Ілва Ёхансан пасля сустрэчы міністраў унутраных спраў еўрапейскіх краін 5 снежня 2023 года ў Бруселі. Яна выказала заклапочанасць сітуацыяй.
“Пагроза тэрарызму ў Еўрасаюзе з’яўляецца рэальнай”, - заявіла еўракамісар па ўнутраных справах. Як паведамляе нямецкае інфармацыйнае агенцтва KNA, яна асабліва занепакоена "велізарным ростам антысемітызму і антымусульманскай нянавісці ў ЕС, а таксама грамадскай палярызацыяй".
Падчас сустрэчы міністр унутраных спраў Іспаніі Фернанда Грандэ-Марласка падкрэсліў, што ўзровень тэрарыстычнай пагрозы ў большасці краін Еўрапейскага саюза высокі. У Іспаніі дзейнічае чацвёрты з пяці магчымых узроўняў небяспекі. Абарона некаторых арганізацый і груп была ўзмоцнена пасля канфлікту на Блізкім Усходзе.
Сілы бяспекі ЕС на працягу многіх гадоў супрацоўнічаюць адна з адной праз абмен інфармацыяй і на аператыўным узроўні. “Тым не менш, не назіраецца нулявога ўзроўню рызыкі”, - сказаў Грандэ-Марласка, які старшынстваваў на міністэрскай сустрэчы ў рамках прэзідэнцтва Іспаніі ў Савеце ЕС.