Фатальныя наступствы вайны ва Украіне для культурнай спадчыны
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У гэты спіс увайшлі 120 аб'ектаў рэспубліканскага і 682 мясцовага значэння, а таксама 70 толькі што выяўленых выпадкаў. Аб гэтым паведаміла 9 студзеня 2024 года на сваім сайце Міністэрства культуры і інфармацыйнай палітыкі краіны.
Па іншым крытэрыі да ліку пашкоджаных будынкаў адносяцца 279 помнікаў архітэктуры, 255 архітэктурна-гарадскіх будынкаў, 203 помнікі гісторыі, 33 гістарычныя будынкі, 19 помнікаў манументальнага мастацтва, 18 помнікаў археалогіі, 38 архітэктурна-гістарычных будынкаў, 5 будынкаў гарадской забудовы, 2 помнікі навукі і тэхнікі і асобныя аб’екты з іншых галін.
З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну цалкам разбураны 23 помнікі, часткова пашкоджаныя 672, застаецца невядомай ступень разбурэння 177 аб'ектаў.
Пашкоджаныя або знішчаныя помнікі знаходзяцца ў 17 з 24 абласцей Украіны, найбольш у Харкаўскай, Адэскай, Данецкай і Херсонскай.
Адносна невялікія страты панеслі рэгіёны на захадзе краіны, бо там доўгі час не вялося буйных баявых дзеянняў, але ўсё ж у Львоўскай вобласці зарэгістравана 33 разбурэнні ў 4 раёнах, у тым ліку 2 будынкаў рэспубліканскага значэння.