Франц Бекенбаўэр жыў з думкамі, скіраванымі да неба
Марыя Валодзіна - Vatican News
"Для мяне гэта, вядома, незабыўны досвед, таму што гэта першы Папа, якому я змог паціснуць руку, з якім я абмяняўся некалькімі словамі", - сказаў Бекенбаўэр пасля аўдыенцыі 26 кастрычніка 2005 года. Гутарка з Бэнэдыктам XVI доўжылася менш за хвіліну, паведаміла тады нямецкая рэдакцыя Ватыканскага радыё.
Гаворачы пра сустрэчу з Бэнэдыктам XVI, Бекенбаўэр адзначыў: "Гэта самы выдатны момант у маім жыцці. Бо я быў выхаваны як хрысціянін і католік, мае думкі заўсёды скіраваны да неба. Вядома, я з нецярпеннем чакаў гэтага моманту, таму што лічу яго вялікім прадстаўніком хрысціянскага свету. Я пажадаў яму ўсяго самага лепшага, асабліва доўгага жыцця, таму што чалавецтва мае патрэбу ў ім больш, чым калі-небудзь".
Франц Бекенбаўэр быў адным з найбольш уплывовых футбалістаў свету. Ён прыйшоў у мюнхенскую "Баварыю" у юнацкім узросце і хутка зарэкамендаваў сябе як найлепшы футбаліст баварскага клуба. Заваяваў чатыры тытулы чэмпіёна краіны, тройчы выйграваў Кубак Еўропы і стаў уладальнікам Кубка свету 1974 года. Пасля некалькіх гадоў, праведзеных у ЗША, дзе ён гуляў у адной камандзе з Пеле, Бекенбаўэр вярнуўся ў Германію і ў 1982 годзе выйграў яшчэ адзін чэмпіёнскі тытул у складзе "Гамбурга". У 1990 годзе, ужо ў якасці трэнера, дасягнуў перамогі зборнай Германіі ў чэмпіянаце свету.