На плошчы святога Пятра падчас малітвы Анёл Панскі На плошчы святога Пятра падчас малітвы Анёл Панскі  (Vatican Media)

Пантыфіка непакояць арышты духавенства ў Нікарагуа

1 снежня 2024 года, падчас сустрэчы з вернікамі на Анёл Панскі, Папа прызнаўся ў сваёй заклапочанасці сітуацыяй у свеце. Ён згадаў, у прыватнасці, Нікарагуа, Украіну, Палесціну і Ізраіль.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Я з глыбокай заклапочанасцю сачу за тым, што адбываецца ў Нікарагуа, дзе пазбаўляюць волі біскупаў і святароў. Выказваю ім, іх сем'ям і ўсяму Касцёлу ў краіне маю блізкасць у малітве. Запрашаю таксама ўсіх вас, прысутных тут, і ўвесь народ Божы да настойлівай малітвы, спадзеючыся на тое, што мы заўсёды будзем шукаць шляху дыялогу для пераадолення цяжкасцей”, - сказаў Францішак.

Ён прывітаў і павіншаваў сабраных на плошчы святога Пятра рымлян і пілігрымаў, а таксама ўдзельнікаў акцыі Мір ва ўсіх краінах, арганізаванай Супольнасцю святога Эгідзія і Еўрапейскім рухам негвалтоўных дзеянняў. “Я з удзячнасцю ўспамінаю незлічоныя ініцыятывы малітвы і імкнення да міру, якія рэалізуюцца ў гэты Дзень на ўсіх кантынентах пры падтрымцы касцёльных супольнасцей”, - звярнуўся Пантыфік.

Францішак папрасіў вернікаў не забывацца пра Украіну, Палесціну і Ізраіль, дзе працягваюцца баявыя дзеянні, узносячы супольную малітву за мір.

Папа не пазбавіў увагі і польскіх і ўкраінскіх дзяцей, якія прынеслі пасланне міру ў францысканскія санктуарыі Тасканы, Умбрыі і Лацыё, а таксама студэнтаў Manhattan College у Нью-Ёрку.

“Няхай Дзева Марыя, Найсвяцейшая Багародзіца, падтрымлівае сваім матчыным заступніцтвам намер і імкненне заставацца міратворцамі кожны дзень, кожны дзень Новага года”, - заклікаў Святы Айцец.
 

01 студзеня 2024, 13:00