Пошук

Святая Зямля. ​​Успенскі храм на гары Сіён Святая Зямля. ​​Успенскі храм на гары Сіён 

Першыя пілігрымы ў Святой Зямлі пасля пачатку вайны ў Газе

Першая група пілігрымаў з Італіі прыбыла ў Святую Зямлю пасля пачатку вайны ў Газе ў кастрычніку 2023 года. Гэта дзевяць італьянскіх святароў з дыяцэзій Мілана, П’ячэнцы і Крэмоны.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На сустрэчы з імі францішканскі кустод Святой Зямлі, айцец Франчэска Патон падкрэсліў, што, нягледзячы на падзеі ў Газе, можна здзяйсняць пілігрымкі ў Святую Зямлю, тым больш, што існуе надзея на аднаўленне ў бліжэйшыя тыдні рэйсаў многіх авіякампаній у Ізраіль. “Перакананы, што прысутнасць пілігрымаў будзе спрыяць разрадцы цяперашняй напружанасці”, - сказаў манах.

Ён таксама падкрэсліў неабходнасць “выхоўваць да міру, пачынаючы з камунікацыі, якая павінна выключаць насілле, схаванае ў словах і спосабе іх выражэння”. У гэтым кантэксце важную ролю можа адыграць міжрэлігійны дыялог і пераасэнсаванне мовы, якой карыстаюцца рэлігіі. Францішканін прызнаў, што гэта праца зойме шмат гадоў, паколькі такое мірнае пераасэнсаванне павінна стаць часткай агульных перакананняў вернікаў розных рэлігій.
 

13 студзеня 2024, 11:58