Першыя пілігрымы ў Святой Зямлі пасля пачатку вайны ў Газе
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
На сустрэчы з імі францішканскі кустод Святой Зямлі, айцец Франчэска Патон падкрэсліў, што, нягледзячы на падзеі ў Газе, можна здзяйсняць пілігрымкі ў Святую Зямлю, тым больш, што існуе надзея на аднаўленне ў бліжэйшыя тыдні рэйсаў многіх авіякампаній у Ізраіль. “Перакананы, што прысутнасць пілігрымаў будзе спрыяць разрадцы цяперашняй напружанасці”, - сказаў манах.
Ён таксама падкрэсліў неабходнасць “выхоўваць да міру, пачынаючы з камунікацыі, якая павінна выключаць насілле, схаванае ў словах і спосабе іх выражэння”. У гэтым кантэксце важную ролю можа адыграць міжрэлігійны дыялог і пераасэнсаванне мовы, якой карыстаюцца рэлігіі. Францішканін прызнаў, што гэта праца зойме шмат гадоў, паколькі такое мірнае пераасэнсаванне павінна стаць часткай агульных перакананняў вернікаў розных рэлігій.