Францыя: епіскапат крытыкуе праект легалізацыі эўтаназіі
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Старшыня епіскапату Францыі ў інтэрв’ю La Croix спаслаўся на заяву прэзідэнта Эмануэля Макрона аб тым, што ў маі ўрад прадставіць у парламенце законапраект, які дазваляе так званую дапаможную смерць.
Арцыбіскуп дэ Мулен-Бафор раскрытыкаваў недастатковую паліятыўную дапамогу невылечна хворым. На яго думку, заява палітыка азначае, што Францыя стане краінай, якая прапануе смерць замест жыцця. Іерарх перакананы, што яго суайчыннікі не разглядалі б “канец жыцця” як альтэрнатыву, калі б паліятыўная дапамога была рэальнай для ўсіх.
“У апошні час не толькі нічога не зроблена для забеспячэння паліятыўнай дапамогі там, дзе яе няма, але яшчэ больш абмежаваны рэсурсы шэрагу існуючых міністэрстваў”, - заявіў арцыбіскуп. Ён прызнаў, што хоць Макрон сустракаўся з многімі людзьмі, у тым ліку з рэлігійнымі лідарамі, але ён проста выкарыстаў гэта на сваю карысць.
“У апублікаваным тэксце яму ўдалося ўзяць і адаптаваць наш галоўны акцэнт – братэрства. Назваць тэкст, які адчыняе дзверы як для самагубства, так і для эўтаназіі, “законам братэрства”, з'яўляецца махлярствам. Закон такога кшталту, незалежна ад таго, чаго мы хочам, паверне ўсю нашу сістэму аховы здароўя ў бок смерці як да рашэння праблемы”, - папярэдзіў старшыня Канферэнцыі Біскупаў Францыі.