Via Dolorosa у Іерусаліме Via Dolorosa у Іерусаліме 

Іерусалім: вынік вайны – абмежаванне ўдзелу ў літургіі

Ізраільскія ўлады абмежавалі доступ да месцаў культу ў Іерусаліме. У выніку перакрыцця Храмавай гары для мужчын ва ўзросце да 55 гадоў і жанчын ва ўзросце да 50 гадоў не толькі мусульмане, але і хрысціяне цяпер не могуць удзельнічаць у важных цырымоніях.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

А між тым набліжаецца Вялікі тыдзень. “Іерусалім заўсёды быў у цэнтры канфліктаў і напружанасці. Суіснаванне прадстаўнікоў трох рэлігій было цяжкім, але магчымым”, - так сітуацыю для Avvenire пракаментаваў айцец Ібрагім Фалтас, вікарый францішканскай Кустодыі Святой Зямлі.

З прычыны сутыкненняў у Старым горадзе з меркаванняў бяспекі не можна маліцца ўздоўж Via Dolorosa. Такое калектыўнае пакаранне, на жаль, закране ўсіх палесцінцаў, незалежна ад іх веравызнання. Усё адбываецца ў кантэксце, калі тры монатэістычныя рэлігіі будуць перажываць важныя моманты – святы Ід аль-Фітр, Вялікдзень і Песах.

Эскалацыя адбылася ў Святой Зямлі, калі ХАМАС, напярэдадні першай пятніцы Рамадана, заклікаў да ўзмацнення пратэстаў і нападаў на Ізраіль на ўсёй яго тэрыторыі.

“Вайна, нянавісць, рознагалоссі не дазваляюць вернікам маліцца ў святых месцах, і гэта няправільна. Іерусалім знаходзіцца ў цэнтры спрэчкі – будзем прасіць Бога, каб горад стаў цэнтрам еднасці, павагі і любові да ўсяго чалавецтва” – заклікаў айцец Фалтас.
 

20 сакавіка 2024, 10:50