Пошук

Кардынал П'етра Паралін падчас сустрэчы з прэзідэнтам Лулу да Сілвай Кардынал П'етра Паралін падчас сустрэчы з прэзідэнтам Лулу да Сілвай 

Бразілія: Кардынал Паралін сустрэўся з біскупамі і прэзідэнтам

Рэкалекцыі для біскупаў, якія сабраліся ў санктуарыі ў Апарэсідзе, сталі галоўнай мэтай візіту ў Бразілію Дзяржсакратара Яго Святасці, кардынала П'етра Параліна. 8 красавіка 2024 года ён таксама сустрэўся з прэзідэнтам краіны Лулу да Сілвай.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Мы змаглі пагаварыць аб праблемах, характэрных для Бразіліі, і пашырыць погляд на вялікія пытанні, такія як беднасць, няроўнасць, справядлівасць і, перш за ўсё, мір”, - заявіў іерарх, адказваючы на пытанне Vatican News аб размове з кіраўніком дзяржавы.

Гаворачы аб сустрэчы з біскупамі, кардынал Дзяржсакратар нагадаў аб тым, што бразільскі епіскапат вельмі шматлікі: да яго належаць 480 іерархаў. Ён падкрэсліў іх удзел у евангелізацыі і хрысціянскім ажыўленні грамадства, якое перажывае розныя праблемы, каб яно ўсё паўней і паўней жыло Евангеллем.

Паралін таксама звярнуў увагу на неабходнасць малітвы, “бо здаецца, што мы не можам знайсці шляхі да міру, што мы не можам думаць у катэгорыях дыялогавага вырашэння канфліктаў”, “у пэўным сэнсе мы перажываем сваё бяссілле, вось чаму нам сапраўды неабходна звярнуцца да Пана і да яго Маці”, - сказаў бліжэйшы супрацоўнік Папы Францішка.

Праца пленарнай асамблеі бразільскага епіскапату працягнецца да 19 красавіка 2024 года.
 

11 красавіка 2024, 09:52