Бразілія: Кардынал Паралін сустрэўся з біскупамі і прэзідэнтам
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
“Мы змаглі пагаварыць аб праблемах, характэрных для Бразіліі, і пашырыць погляд на вялікія пытанні, такія як беднасць, няроўнасць, справядлівасць і, перш за ўсё, мір”, - заявіў іерарх, адказваючы на пытанне Vatican News аб размове з кіраўніком дзяржавы.
Гаворачы аб сустрэчы з біскупамі, кардынал Дзяржсакратар нагадаў аб тым, што бразільскі епіскапат вельмі шматлікі: да яго належаць 480 іерархаў. Ён падкрэсліў іх удзел у евангелізацыі і хрысціянскім ажыўленні грамадства, якое перажывае розныя праблемы, каб яно ўсё паўней і паўней жыло Евангеллем.
Паралін таксама звярнуў увагу на неабходнасць малітвы, “бо здаецца, што мы не можам знайсці шляхі да міру, што мы не можам думаць у катэгорыях дыялогавага вырашэння канфліктаў”, “у пэўным сэнсе мы перажываем сваё бяссілле, вось чаму нам сапраўды неабходна звярнуцца да Пана і да яго Маці”, - сказаў бліжэйшы супрацоўнік Папы Францішка.
Праца пленарнай асамблеі бразільскага епіскапату працягнецца да 19 красавіка 2024 года.